На "Магіле льва" з'явіцца праваслаўны храм
У кожным беларускім горадзе ці мястэчку ёсць пэўныя памятныя
гісторыка-культурныя месцы. У Магілёве — гэта старажытнае замчышча, у
народзе — Магіла льва.
Гэтае месца ўжо само па сабе каштоўнае, легендарнае. Але днямі стала вядома пра рашэнне пабудовы на замчышчы праваслаўнага храма.
Аргументы Беларускай праваслаўнай царквы агучыў сакратар Магілёўскай епархіі мітрафорны пратаіерэй Генадзь Пацэвіч:
“Гэтае пытанне даўно ўжо вырашаецца. Мы ніяк не малі вызначыцца, і вось зараз ужо можна пачынаць будаўніцтва.
Гэта будзе храм у гонар пакутнікаў праваслаўнай царквы ў гады ліхалецця, ну і канешне царскіх пакутнікаў, таму што цар там спыняўся падчас баявых дзеянняў.
Тут пачаўся яго хросны шлях з Магілёва, менавіта з-за гэтага было рашэнне пабудаваць такі храм-помнік. Першапачаткова было запланавана будаваць вялікі храм, каб здалёк было бачна. Але ж там вельмі мала месца, таму і вырашана будаваць маленькі храм-помнік”.
Калі хто адразу не зразумеў, то гаворка ідзе пра імператара Расійскай імперыі Мікалая Другога. Менавіта пад яго кіраўніцтвам у Магілёве дзейнічала Стаўка расійскай арміі падчас Першай Сусветнай вайны.
Дзіўную салідарнасць у мэтах прыняцця рашэння выказваюць і афіцыйныя ўлады. Так, цікава пракаменціраваў гэтую падзею намеснік старшыні Ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ігар Чарняўскі:
“Там праведзены археалагічныя даследванні. Наколькі я ведаю, усё ішло ва ўстаноўленым законам парадку”.
З гісторыка-культурнага аспекта глядзіць на праблему пабудовы праваслаўнай царквы на старым замчышчы ў абласным цэнтры магілёўскі гісторык-краязнаўца Ігар Марзалюк. Ён,напрыклад, прапануе пабудаваць на Магіле льва музей пад адкрытым небам:
“Там сапраўды плануецца будаўніцтва царквы. Археалагічныя работы ўсе выкананы, культурны слой не знішчаны, усё даследвана. Але справа ў тым, што калі дэпартамент узгадніў усе паперы, яшчэ два ці тры гады таму, зараз гэта робіцца па-новай: чаму яны на помніку археалогіі рэспубліканскага значэння дазволілі гэта будаўніцтва.
На помніках такога кшталту ставіць храмы, тым больш навабуды, абсалютна абсурдна. Я лічу, што па-нармальнаму, там трэба было зрабіць жывы музей археалогіі, тым больш што падчас раскопак былі знойдзены ўнікальныя рэчы, такія як плінфа дванаццатага стагоддзя, якая дазваляе казаць аб існаванні храма ў той час.
Дарэчы, гарадская ўлада была катэгарычна супраць усяго гэтага, іх проста даціскаюць. Так вернікі сабралі дваццаць пяць тысяч подпісаў у горадзе ды занеслі гэтыя паперы ў Адміністрацыю прэзідэнта”.
Па-іншаму да пытання падыходзіць мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі. Так, ён лічыць, што карані праблемы хаваюцца ў агульнадзяржаўным падыходзе да захавання помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. На яго думку, ідзе накіраваная падмена адных каштоўнасцяў іншымі:
“Гэту падзею варта разглядаць у кантэксце агульнага цывілізацыйнага працэса ў нашай краіне, яскравым прыкладам чаго ёсць стаўленне да помнікаў. Сама па сабе ідэя будаваць храм на замчышчы не благая, ды нічога ў гэтым кепскага няма.
Бянтэжыць другое, што ў гэта ўмешваюцца ўлады; ніхто не раіцца з адмыслоўцамі: археолагамі, рэстаўратарамі, архітэктарамі, культуролагамі. Калі ва ўладаў ёсць лішнія грошы, то ў Магілёве ёсць дастаткова рэальных помнікаў дойлідства і гісторыі, якія б было варта прывесці ў належны стан.
Вось гэтыя спробы танна, хутка з’імітаваць клопат пра старасвеччыну, канешне, не заслугоўваюць сур’ёзнай увагі і не вытрымліваюць ніякай метадалагічнай ды навуковай крытыкі”.
Такім чынам, можна гаварыць, што праваслаўны храм на легендарнай Магіле льва усёж-такі будзе пабудаваны. Але атрымліваецца, што ў нашай краіне, пад шыльдай аднаўлення ды захавання гістарычных каштоўнасцяў, мы бачым простую гульню з падменай паняццяў дзеля дасягнення пэўных карпаратыўных інтарэсаў.
Ілюстрацыя Арлена Кашкурэвіча да паэмы «Магіла льва»