На магілёўскім чыгуначным вакзале нельга разлічыцца крэдыткай
Жыхарка Гомельшчыны ледзь не спазнілася да свайго цягніка, бо ў білетнай касе ёй адмовілі ў аплаце крэдытнай карткай.
Аказалася, што такія абмежаванні датычаць толькі ўнутраных дызельных рэйсаў — яны проста не ўлічаныя ў сістэме банкаўскіх плацяжоў. Затое з плацяжамі за далёкія рэйсы такіх праблемаў не ўзнікае. Дый на станцыях іншых гарадоў такіх выпадкаў не заўважана.
Цікава, што на шкле кожнай білетнай касы вісіць шыльда з паведамленнем пра зніжку на 1% для тых, хто выкарыстоўвае для пакупкі квіткоў менавіта банкаўскую картку.