На "Марш мудрасці" выйшлі тысячы чалавек (відэа)

На "Марш мудрасці" выйшлі тысячы чалавек (відэа)

Традыцыйны "Марш мудрасці", які праходзіць па панядзелках, рушыў з плошчы Незалежнасці па праспекце. Удзел у ім бяруць некалькі соцень чалавек. Пераважна гэта пенсіянеры і пенсіянеркі. 

Удзельнікі ідуць з бел-чырвона-белымі сцягамі, парасонам і плакатамі. Чуецца скандаванне "Фашысты!". Сілавікі не перашкаджаюць шэсцю.

Перад гэтым метрапалітэн зачыняў выхад на плошчу Незалежнасці, а кіроўца аўтобуса №100 адмовіўся высаджваць пасажыраў на прыпынку, побач з якім збіраліся ўдзельнікі шэсця.

Каля 15:00 удзельнікі марша дайшлі да скрыжавання праспекта Незалежнасці і вуліцы Янкі Купалы. Там іх сустрэў кардон амапаўцаў, якія перакрылі дарогу. Тады шэсце звярнула на вуліцу Янкі Купалы і рушыла ў бок Опернага тэатра. Людзі абышлі ачапленне і зноў выйшлі на праспект.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі