На Маршы народнага трыбунала затрымана больш за 50 чалавек

Нядзельны марш у Бараўлянах 20 снежня 2020 года / @baraulyanyInfo
Нядзельны марш у Бараўлянах 20 снежня 2020 года / @baraulyanyInfo

20-га снежня працягваюцца затрыманні беларусаў, якія гуляюць па сваіх гарадах і раёнах падчас Маршу народнага трыбунала. На дадзены момант праваабарончы цэнтр "Вясна" паведамляе аб 51-м затрыманым. У спісах валанцёраў Акрэсціна на 16:30 было 56 прозвішчаў. Паводле інфармацыі @spiski_okrestina, Савецкае, Маскоўскае, Фрунзенскае, Заводскае УУС пакуль не бяруць перадачы.

Сярод затрыманых — лідар страйкаму "Беларуськалія" Анатоль Бокун. Яго "ўзялі" ў парку Чатырох стыхій, глде ў Салігорску збіраюцца пратэстоўцы. Са жніўня Анатоль ужо адседзеў 50 сутак арышту.

Таксама ў Гродне сёння былі затрыманыя журналісткі Марыя Харэвіч і Алёна Кавальчук. Людзі ў цывільным уварваліся ў пакой, дзе працавалі нашы калегі. Пазней дзяўчат вызвалілі.

У Віцебску затрыманая адна з лідарак беларускага аддзялення моладзевай валанцёрскай арганізацыі YMCA Крысціна Мірсалімава.

Акрамя Салігорска і Гродна затрыманні адбываліся ў Радашковічах, Наваполацку, Барысаве, Мінску. Але ў цэлым колькасць затрыманых пакуль у разы меншая, чым у мінулыя нядзелі. Магчыма, тут адыграла ролю новая тактыка пратэстоўцаў — яны сталі выходзіць гуляць розны час.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі