На Майдане стартуе шэсце з паходнямі ў гонар Бандэры

Украінскія нацыяналісты такім чынам адзначаць 105-я ўгодкі з дня нараджэння лідара АУН Сцяпана Бандэры.



Як вядома, Бандэра быў адным з кіраўнікоў антысавецкага супраціўлення ва Украіне ў 1940-1950-я гады. Яго забіў у 1959 годзе ў Заходняй Нямеччыне супрацоўнік савецкіх органаў дзяржбяспекі.



Як паведамляе УНІАН, збор удзельнікаў шэсця з паходнямі пачнецца ў сераду а 18-й гадзіне паводле ўкраінскага часу на Майдане Незалежнасці. Марш пройдзе па цэнтральных вуліцах Кіева, пасля чаго свабодаўцы правядуць свой мітынг на Майдане.



Шэсце з паходнямі ў гонар Сцяпана Бандэры пройдзе ў Кіеве ўжо восьмы раз.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі