На Майдане ў Кіеве праходзіць мітынг у падтрымку Саакашвілі
Фота: ru.hromadske.ua
Каля двухсот чалавек сабралася на Майдане ў цэнтры Кіева, каб правесці мітынг у падтрымку Міхаіла Саакашвілі, якога напярэдадні пазбавілі ўкраінскага грамадзянства.
Ініцыятар акцыі — ягоная палітычная сіла "Рух новых сіл". У той жа час, як адзначае карэспандэнт "Грамадскага", удзельнікі акцыі не дэманструюць палітычных сцягоў. Яны трымаюць плакаты "Порах даў, Порах узяў" і "Украіна — не Рашэн".
На акцыі прысутнічалі дэпутаты Вярхоўнай Рады і адвакаты Саакашвілі.
26 ліпеня Дзяржаўная міграцыйная служба паведаміла, што загадам Парашэнкі пазбаўлены грамадзянства Украіны Міхаіла Саакашвілі. У Адміністрацыі Парашэнкі пацвердзілі, што Саакашвілі пазбаўлены грамадзянства. У той жа час адзначылі, што ўказ апублікаваны не будзе.
Экс-кіраўніка Адэскай аблдзяржадміністрацыі і былога прэзідэнта Грузіі пазбавілі ўкраінскага грамадзянства на падставе арт. 19 закона Украіны "Аб грамадзянстве Украіны". У прыватнасці, гаворка ідзе пра "падман, свядомае прадстаўленне непраўдзівых звестак ці фальшывых дакументаў".
Сам Саакашвілі заявіў, што збіраецца вярнуцца ва Украіну нягледзячы на пазбаўленне грамадзянства.