На “МАЗе” будуць збіраць кітайскія легкавыя аўтамабілі Chery

У лютым 2009 года на "МАЗе" адбылася сустрэча кіраўніцтва завода з прадстаўнікамі кітайскай кампаніі Chery. На ёй абмяркоўвалася арганізацыя поўнамаштабнай зборкі легкавых аўтамабіляў на канвееры беларускага прадпрыемства, піша РБК Daily.
Плануецца, што да красавіка будзе падрыхтаваны бізнэс-план стварэння заводу. Аб'ём вытворчасці, формы супрацоўніцтва і інвестыцыі на сустрэчы не абмяркоўваліся.

Тым не менш, на думку Сяргея Варыводы, дырэктары кампаніі "Кітайскія аўтамабілі", што з'яўляецца афіцыйным імпарцёрам Chery у Беларусі, кітайцы гатовыя ўкласці сродкі ў будаўніцтва завода поўнага цыклу, бо ў канцы мінулага года атрымалі крэдыт на суму 1,5 мільярда долараў на развіццё экспартных праектаў.

Разам з тым Варывода адзначыў, што беларускі рынак пакуль не гатовы да вялікага аб'ёму продажаў кітайскіх аўтамабіляў. Мяркуецца, што частка аўтамабіляў, сабраных у нашай краіне, будзе пастаўляцца ў Расію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі