На Metallica паедзе праграміст Павел Донаў
Еўрарадыё падвяло вынікі конкурсу “Хто паездзе на канцэрт Metallica?”
13 ліпеня быў вызначаны пераможца конкурсу ад Еўрапейскага радыё “Хто паездзе на канцэрт Metallica?” Хто паедзе на канцэрт у Маскву, вы дазнаецеся праз хвіліну. А пакуль – меркаванні сябраў кампетэнтнага журы пра конкурс і канкурсантаў. А дакладней, пра тыя пераклады песень гурта Metallica, якія былі дасланыя на адрас Еўрарадыё. Паэт Міхал Анемпадыстаў кажа, што звярнуў увагу толькі на двух канкурсантаў, якія зрабілі не проста падрадкоўны пераклад тэкстаў песень, а і зарыфмавалі яго.
Міхал Анемпадыстаў: “Ідэальным варыянтам быў бы такі пераклад, які б можна было спяваць”.
І пашкадаваў, што большасць удзельнікаў дакладна выканалі патрабаванні конкурсу і перакладалі частку тэксту.
Міхал Анемпадыстаў: “Калі падабаецца такая музыка, гэта любімы гурт і хочацца з’ездзіць на канцэрт, можна было б хаця б з-за павагі да Metallica перакласці тэкст цалкам”.
Марыйка Мартысевіч таксама ацэньвала дасланыя пераклады ў першаю чаргу з пункту гледжання творчасці ў падыходзе.
Марыйка Мартысевіч: “Я, да прыкладу, улічвала мастацкія якасці. Тое, як прыгожа здолеў зрыфмаваць удзельнік песні, і ці можа тэкст спявацца на тую ж мелодыю па-беларуску”.
Па словах літаратаркі, яна не чакала, што так шмат людзей уключыцца ў барацьбу.
Марыйка Мартысевіч: “Але той факт, што яны прыйшлі, сведчыць, што людзі ўключыліся ў гульню, і гэта мне спадабалася”.
А зараз пра пераможцу. Ім стаў праграміст Павел Донаў. Павел кажа, што даўно захапляецца творчасцю Metallica, а ў вольны час займаецца перакладамі. Таму, калі ўбачыў на сайце Еўрарадыё ўмовы конкурсу, адразу ўключыўся ў гульню.
Павел Донаў: “Спадзяваўся, ацэньваў, глядзеў пераклады іншых і параўноўваў са сваімі. Дапускаў, што ў мяне ёсць шансы”.
Зараз хлопец клапоціцца пра квіткі на цягнік да Масквы і абяцае, што абавязкова і надалей будзе прымаць удзел у конкурсах Еўрарадыё.
Падвяла вынікі конкурсу Кася Золатава, каардынатар праекту.
Кася Золатава: “Па нашых ацэнках, гэты конкурс быў сапраўды цяжкі. Але мы атрымалі 19 адказаў, і гэта вельмі крута. Нарэшце пераможца вызначаны, дзякуй усім, хто ўдзельнічаў”.