На “Мінск-Арэне” пакуль не ведаюць, ці змогуць прадаваць піва з 23 лютага
У сталічнай “Мінск-Арэне” пакуль не ведаюць, ці змогуць яны прадаваць піва падчас матчаў пасля 23 лютага. Нагадаем, менавіта з гэтага дня ў краіне забараняецца піць пенны напой на вуліцы і ў грамадскіх месцах. “Пакуль што няма інфармацыі па гэтым пытанні. Але я думаю, што нешта будзе зроблена дзеля таго, каб заўзятары не пацярпелі”, — распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар “Мінск-Арэны” Іван Карпенка.
Нагадаем, з пачатку года на сталічнай арэне падчас матчаў пачалі прадаваць піва, што стала адной з “разынак” новай пляцоўкі.
Нагадаем, з пачатку года на сталічнай арэне падчас матчаў пачалі прадаваць піва, што стала адной з “разынак” новай пляцоўкі.