На мінскіх рынках выяўляюць радыеактыўныя чарніцы

У Мінску сталі часцей прадаваць чарніцы з павышаным узроўнем радыяцыі,  паведамляе агенцтва "Мінск-навіны".

Па словах загадчыцы лабараторыі ветэрынарна-санітарнай экспертызы рынку "Серабранка" Аксаны Міронавай, штодня спецыялісты бяруць да 40 пробаў ягад. Вынікі кожны дзень розныя. Так, у адзін дзень забракавалі 11 кг чарніцаў, у другі — 95 кг. Найбольшую партыю заражаных ягадаў выявілі ў перакупшчыка — каля 100 кг. Мужчына страціў на гэтым больш за 4 млн руб.

Больш за ўсё заражаных ягадаў паступае ў сталіцу з Брэсцкай вобласці, у прыватнасці з Лунінецкага раёна. На рынках заражаныя ягады ўтылізуюць.

Фота — rh.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі