На мяжы Беларусі і Латвіі тыдзень сядзяць мігранты з 11 дзецьмі
Ужо тыдзень на мяжы Беларусі і Латвіі сядзяць курдскія сем'і з 11 дзецьмі. У іх няма ні прытулку, ні ежы, піша delfi.lv са спасылкай на Deutsche Welle. Відэа з мяжы журналістам даслаў адзін з мігрантаў па імі Рава.
Латвійскія памежнікі не пускаюць уцекачоў да сябе. А назад у Беларусь іх не пускаюць беларускія памежнікі.
Адзін з мігрантаў патлумачыў, што яны стаміліся і хочуць, каб іх дэпартавалі назад у Ірак. Па яго словах, людзі мерзнуць і ў іх практычна не засталося ежы.
Міністр унутраных спраў Латвіі Марыя Голубева напісала ў Твітары, што латвійскія памежнікі забяспечвае людзей ежай, вадой медыкаментамі і адзеннм у той час, як беларускі спецназ выштурхоўвае іх на мяжу Еўрасаюза. Пры пагрозе здароўю бежанцаў яна паабяцала, што іх давставяць у шпіталь.
У Еўрасаюзе расцэньваюць сітуацыю з мігрантамі, якія ідуць з тэрыторыі Беларусі як гібрыдную агрэсію з боку афіцыйнага Мінска.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.