На мяжы Беларусі і Украіны чэргі прыватных аўтамабіляў на 1,5 км

Каля пунктаў пропуску “Новая Гута” і “Весялоўка” на мяжы Беларусі і Украіны сёння ўтварыліся чэргі працягласцю каля 1,5 км, паведамляе БЕЛТА. Як удакладняюць памежныя службы, гэта чэргі прыватных аўтамабіляў, а не камерцыйнага транспарту — нехта вяртаецца з адпачынку, нехта едзе на поўдзень, ёсць і транзітнікі з Расіі. Каб не стаяць гадзінамі ў чэргах, памежнікі рэкамендуюць скарыстацца іншымі пунктамі: “Камарын”, “Новая Рудня”, “Аляксандраўка” і “Глушкавічы”. Таксама кіроўцам раяць па магчымасці адсочваць сітуацыю праз Інтэрнэт, калі яны маюць мабільныя тэлефоны з доступам у сеціва. Дастаткова зайсці на мабільную версію сайта Памежнага камітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі