На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам сабралася ў чарзе больш за 4 тысячы фур

Фуры на мяжы / Ілюстрацыйнае фота​
Фуры на мяжы / Ілюстрацыйнае фота​

На мяжы Беларусі з ЕС чакаюць выезду больш за 4180 фураў, паведамляе Дзяржпамежкамітэт.

На беларуска-польскай мяжы перад пунктам пропуску "Бераставіца" сабралася звыш 370 фур, "Казловічы" — больш за 500.

Выезду ў Літву перад пунктам пропуску "Відзы" чакае больш за 260 фур, "Катлоўка" — 370, "Каменны Лог" — звыш 700 фур, "Беняконі" — больш за 640, "Прывалка" — звыш 460 фур.

На беларуска-латвійскай мяжы перад пунктам пропуску "Грыгораўшчына" сабралася звыш 360 фур, у пункце "Урбаны" ў чарзе стаіць больш за 520 фур.

Як адзначае Памежны камітэт, асноўнай прычынай таго, што фуры стаяць перад беларускімі пунктамі пропуску, з'яўляецца "невыкананне супрацоўнікамі сумежных памежных пераходаў абавязанняў па афармленні грузавікоў". Пры гэтым закрыццё Кузніцы Беластоцкай прывяло да таго, што прапускная здольнасць усяго польскага напрамку істотна знізілася, а нагрузка на іншыя маршруты толькі павялічылася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі