На мяжы Польшчы і Беларусі за год затрымалі больш за 300 памочнікаў мігрантаў
Перавозка нерэгулярных мігрантаў
У 2024 годзе памежная служба ў Падляскім ваяводстве затрымала больш за 300 чалавек, якіх падазраюцца ў дапамозе або арганізацыі нелегальнай міграцыі з Беларусі ў Польшчу. У 2023 годзе па падазрэнні ў гэтым было затрымана больш за 530 чалавек.
Часта пасля перасячэння мяжы шлях мігрантаў выглядае так: яны атрымліваюць фатаграфію аўтамабіля, знаходзяць яго ў азначаным месцы, і той давозіць іх да абумоўленай краіны Еўрасаюза. Часам людзей перавозяць у грузавых адсеках спецыяльна арандаваных фургонаў.
Некаторыя з затрыманых, якіх падазраюць ва ўдзеле ў такіх перавозках, называюць расцэнкі, за якія згаджаюцца рызыкаваць свабодай. Адзін з іх распавёў, што за тое, каб забраць мігрантаў з памежнай зоны і перавесці іх углыб краіны, яму абяцалі каля 700 еўра.
У Польшчы пакаранне за дапамогу ці арганізацыю нерэгулярнай міграцыі прадугледжвае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.