На мяжы з Польшчай зноў утварыліся вялізныя чэргі

Чарга аўтобусаў на беларуска-польскай мяжы, ілюстрацыйнае фота

Чарга аўтобусаў на беларуска-польскай мяжы, ілюстрацыйнае фота / @granica_bypl

Перад вялікімі выходнымі, якія чакаюцца ў Беларусі, на мяжы з Польшчай утварыліся вялізныя чэргі з легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў. Паводле звестак беларускага Памежнага камітэта, у чарзе перад ПП "Брэст" стаяць 350 легкавых аўтамабіляў і 65 аўтобусаў.

Гэта "небывалая колькасць аўтобусаў", адзначае мясцовы рэсурс"Віртуальны Брэст". Час праходжання мяжы складае больш за суткі. Пераносіцца і час адпраўлення аўтобусаў з Варшавы — яны не паспяваюць забраць пасажыраў у тэрмін. Да прыкладу, пасажыры аўтобуса, які павінен быў выехаць з Варшавы а 23.00 7 траўня, атрымалі паведамленні, што час адпраўлення перанесены на раніцу 8 траўня.

Чэргі з легкавых аўто ёсць і на літоўскім кірунку. Тут стаіць у агульнай складанасці 240 аўто. З іх 160 — у "Каменным Логу" і 80 — у ПП "Беняконі". У пункце пропуску" Грыгароўшчына " на мяжы з Латвіяй у чарзе раніцай у сераду знаходзіліся 10 легкавых аўтамабіляў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі