На мяжы з Расіяй затрымалі сем фураў з яблыкамі
На мяжы з Расіяй затрымалі сем фураў, загружаных яблыкамі. Як паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны” са спасылкай на УУС Магілёўскага аблвыканкама, груз спынілі ля вёскі Старына ў Горацкім раёне.
Кіравалі машынамі грамадзяне Расіі. На транспартаваны груз не было неабходных дакументаў. Яшчэ дзве машыны з яблыкамі спынілі ў Горацкім і Мсціслаўскім раёнах. Усяго канфіскавалі 48 тонаў садавіны. Агульны кошт ацанілі амаль у 60 тысяч рублёў.
Праверку гэтых фактаў цяпер ажыццяўляе Магілёўская мытня.