На "Нафтане" адбылося ўзгаранне рэзервуару з некандыцыяй нафтапрадуктаў
У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, а праца ўстаноўкі і тэхналагічны працэс не парушаны / МНС
На "Нафтане" адбылося ўзгаранне рэзервуара з некандыцыяй нафтапрадуктаў. Ратавальнікі ліквідавалі яго, паведамляе прэс-служба МНС Беларусі.
У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, а праца ўстаноўкі і тэхналагічны працэс не парушаны. Прычына ўзгарання і ўрон будуць вызначаны аб'ектавай камісіяй прадпрыемства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.