На наступным чэмпіянаце свету па хакеі Беларусь трапіць у "лёгкую" падгрупу
На наступным чэмпіянаце свету па хакеі Беларусь будзе гуляць у падгрупе "B", разам з Расіяй ці Канадай (у залежнасці ад таго, хто выйграе першынство сёлета), Швейцарыяй і Францыяй. На другім этапе мацнейшыя каманды гэтай падгрупы сустрэнуцца са зборнымі з падгрупы "С". Хутчэй за ўсё, туды ўвойдуць Швецыя, ЗША, Нарвегія і Аўстрыя.
Па двух іншых падгрупах каманды размяркуюцца наступным чынам. Падгрупа "А" — Славакія, Германія, Славенія, Расія ці Канада. Падгрупа "D" — Фінляндыя, Чэхія, Данія, Латвія, піша сайт Ves.LV.
Па двух іншых падгрупах каманды размяркуюцца наступным чынам. Падгрупа "А" — Славакія, Германія, Славенія, Расія ці Канада. Падгрупа "D" — Фінляндыя, Чэхія, Данія, Латвія, піша сайт Ves.LV.