На Пакровы ў частцы Беларусі выпаў першы снег
Паводле народнага каляндара, на Пакровы, 14 кастрычніка, павінен выпасці першы снег. У некаторых рэгіёнах Беларусі першы так і адбылося, кажа галоўны сіноптык Белгідраметэацэнтру Вольга Фядотава. У іншых раёнах снег "спазняецца" літаральна на пару дзен, бо халодае паветра ўжо на шляху да нас.
Фядотава: "Сёння паводле народнага каляндара - Пакровы, і ў народзе казалі: "З якога краю ў гэты дзень вецер падзьме, адтуль і будзе дзьмуць усю зіму". А вецер сёння дзьме з Атлантычнага акіяну і з паўднёвага захаду Еўропы, таму народны каляндар суровай зімы не абяцае".
Таксама народны каляндар гаворыць пра тое, што "які сённяшні дзень, такая і ўся зіма".
Ужо з 15 кастрычніка чакаецца значнае пахаладанне: на Беларусь прыйдзе халоднае паветра з ападкамі са Скандынавіі, не выключаны мокры снег. Гэты цыклон стаў прычынай моцных снегападаў у Фінляндыі, дзе ўзровень снежнага пакрова ўжо цяпер дасягае 10 см, больш за 20 000 чалавек засталіся без электрычнасці.
Снег ужо выпаў 13 кастрычніка ў Маскве, сярэдняй Расіі і нават у некаторых гарадах Турцыі.