На памежным пераходзе “Варшаўскі мост” сабралося каля 160 аўтамабіляў

На памежным пераходзе “Варшаўскі мост”, што ў Брэсце, сабралося больш за 160 аўтамабіляў. З месца падзеяў паведамляе наш карэспандэнт Аляксей Мурланаў:

“100 аўтамабіляў чакаюць сваёй чаргі на спецыяльнай пляцоўцы, астатнія выстраіліся ў шэраг непасрэдна перад тэрміналам. Як заўважае кіроўца Васіль Ігнацюк, які едзе з Мінску да дачкі ў Варшаву, на той бок мяжы ён патрапіць не раней за заўтрашні ранак.

На вуліцы холадна, кіроўцы праграваюць рухавікі аўтамабіляў, грэюцца кавай і гарбатай.
Іншы кіроўца, які не назваў сваё імя, вязе ў Тэрэспаль дызельнае паліва. У яго на мяжы іншыя ўмовы.

Як даведаўся карэспандэнт Еўрарадыё, прафесійны гандляр саляркай можа пераехаць мяжу некалькі разоў за дзень. І яму не перашкаджаюць правілы, якія прымушаюць дэклараваць паліва ў баку аўтамабіля.

Паляк Томак ездзіў да сваіх бізнэс-партнёраў у Брэст. Ён хвалюецца, што гадзіны ідуць, а ягоны “Форд” не пад’ехаў да шлагбаўма.

Паскорыць пераадоленне мяжы не дапамагае і аўтаматычная сістэма пашпартнага кантролю, якая ўсталяваная на “Варшаўскім мосце”
.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі