На парадзе 3 ліпеня праляцяць амаль 40 самалётаў і верталётаў

На парадзе 3 ліпеня праляцяць амаль 40 самалётаў і верталётаў

Каля 40 самалётаў і верталётаў будуць удзельнічаць у парадзе 3 ліпеня, перадае тэлеканал АНТ

15 з 25 самалётаў прадставіць 116-я чырвонагвардзейская штурмавая авіябаза з Ліды. Лётчыкі праляцяць у трох фігурах — "ромб", "клін" і "пеленг".

На парадзе пакажуць сучасныя мадэлі тэхнікі, якія стаяць на ўзбраенні беларускай арміі. 

Акрамя таго, гледачы пабачаць салют на вышыні 250 м і яркі дымавы шлейф у колерах дзяржаўнага сцяга.

На наступным тыдні лётчыкі, якія ўдзельнічаюць у парадзе, перабяруцца на аэрадром у Мачулішчах. Менавіта там пройдзе заключная падрыхтоўка да параду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі