На парламенцкіх выбарах у Польшчы перамаглі правыя кансерватары (відэа)

На парламенцкіх выбарах у Польшчы перамаглі правыя кансерватары (відэа)

Парламенцкія выбары ў Польшчы адбыліся 25 кастрычніка.Перамогу на іх святкавала партыя "Права і справядлівасць" (PiS) Яраслава Качынскага. Як паведамляе euronews.com, правыя кансерватары атрымалі 39,1%. Яны атрымалі абсалютную большасць у парламенце і могуць сфармаваць аднапартыйны ўрад.

Сам Качынскі заявіў, што не будзе прэтэндаваць на пасаду прэм'ер-міністра. Кіраўніком урада партыя прапанавала 52-гадовую Беату Шыдла.

Партыя "Грамадзянская платформа", якая кіравала ў Польшчы апошнія восем гадоў, набрала 23,4% галасоў. Цяпер правацэнтрысцкая партыя сыходзіць у апазіцыю. За час кіравання лібералаў эканамічны рост Польшчы дасягнуў амаль 50%. Але кансерватары згулялі на незадаволенасці палякаў няроўным размеркаваннем даходаў і на страху перад мігрантамі.

Трэцяе месца на парламенцкіх выбарах заняў правы рух "Кукіз-15", які ўзначальвае рок-музыка Павел Кукіз.

Агулам у сейм прайшлі пяць партый. Усе яны належаць да правага крыла. Такім чынам, у польскім парламенце ўпершыню ў гісторыі сучаснай Польшчы зусім не будзе левых сілаў.

Фота: digitaljournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі