На пасяджэнні Кабінета міністраў Украіны адбыўся публічны арышт (відэа)
Быў арыштаваны кіраўнік Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях Сяргей Бачкоўскі і яго намеснік Васіль Стаецкі.
На пасяджэнні Кабінета міністраў Украіны адбыўся публічны арышт. Пасля дакладу міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава былі арыштаваныя кіраўнік Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях Сяргей Бачкоўскі і яго намеснік Васіль Стаецкі. Як перадае УНІАН, дазвол на арышт даў прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцанюк.
Затрыманых падазраюць у крадзяжы дзяржаўных сродкаў пры дзяржзакупках. Па версіі праваахоўнікаў, чыноўнікі закуплялі паліва ў прыватных кампаніях па завышаных коштах.
Яцанюк дазволіў таксама супрацоўнікам праваахоўных органаў правесці следчыя дзеянні ў памяшканнях ўрада. Авакаў паведаміў таксама, што затрыманым чыноўнікам выставяць абвінавачанне на працягу 24 гадзінаў.
Фота — УНІАН