На пажары ў Касцюковіцкім раёне загінуў чалавек

На пажары ў Касцюковіцкім раёне загінуў чалавек

Трагедыя адбылася падчас пажару дома ў вёсцы Боні ў Касцюковіцкім раёне Магілёўшчыны, інфармуе прэс-служба МНС

Паведамленне пра пажар мясцовыя ратавальнікі атрымалі 10 снежня пасля 15-й гадзіны. Праз 18 хвілінаў яны прыбылі на месца выкліку і пабачылі, што вясковая хата гарыць адкрытым полымем, дах і перакрыцце часткова абваліліся.

Паведамляецца, што ў аднапавярховым доме пражываў 73-гадовы пенсіянер з жонкай. Падчас ліквідацыі пажару ратавальнікі знайшлі цела мужчыны на канапе пад абваленымі канструкцыямі.

Агонь знішчыў дах, перакрыцце, маёмасць у доме, таксама пашкоджаныя сцены дома.

Прычына пажару высвятляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі