На пажары ў Мінску выратавальнікі эвакуявалі 10 чалавек
Прычынай пажару называецца недакурак, кінуты з верхняга паверху.
Здарэнне адбылося 30 траўня на вуліцы Ясеніна. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, выратавальнікам паведамілі пра дым з кватэры, размешчанай на другім паверсе дзевяціпавярховіка.
Як выявілася, гарэлі рэчы на гаўбцы. У момант пажару дома знаходзіўся 9-гадовы хлопчык. Але да прыезду выратавальнікаў ён самастойна выбраўся з кватэры. З іншых кватэраў выратавальнікі эвакуявалі 10 чалавек.
Фота — mchs.gov.by