На ператрус у "ПрыватЛізінгу" звезлі следчых з усёй Беларусі

На ператрус у "ПрыватЛізінгу" звезлі следчых з усёй Беларусі

Прадстаўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў праводзяць ператрус у кампаніі "ПрыватЛізінг". Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з супрацоўнікаў кампаніі. 

"На бягучы момант у кампаніі "ПрыватЛізінг" працуюць супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Сабралі іх з усіх канцоў краіны. Праходзіць ператрус па крымінальнай справе паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу ("Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры". — Еўрарадыё)", — распавёў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі