На пероне станцыі метро “Пятроўшчына” граў аркестр — як гэта было

На пероне станцыі метро “Пятроўшчына” граў аркестр — як гэта было

У Мінску на пероне станцыі метро “Пятроўшчына” граў аркестр і спявала зорка оперы, а таксама выступалі фальклорныя калектывы, рок-гурты ды іншыя музыкі. Імпрэзу пад назвай “Ноч у метро” арганізавалі ў рамках фестывалю Юрыя Башмета. На канцэрт было толькі 400 білетаў, якія раскупілі амаль адразу.

У ноч на 14 кастрычніка там выступілі “East-West Chamber Orchestra” пад кіраўніцтвам Расціслава Крымера, салістка Беларускай оперы Аксана Волкава, гурт “Без білета”, ансамбль “Песняры”, “Дзядзя Ваня”.

Дзеля імпрэзы давялося зачыніць станцыю “Пятроўшчына” крыху раней — цягнікі ішлі праз яе транзітам.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі