На “Пінскдрэве” правядуць суботнік, каб дапамагчы сем’ям загінулых

Служба па сувязях з грамадскасцю ЗАТ “Холдынгавая кампанія Пінскдрэў” паведаміла, што кіраўніцтва кампаніі прыняло рашэнне аб правядзенні 20 лістапада суботніка на прадпрыемствах холдынгу. Усе заробленыя на суботніку сродкі будуць накіраваны на выплату сем’ям ахвяраў аварыі і на аднаўленне завода ДСП. Акрамя таго, на ЗАТ “Холдынгавая кампанія Пінскдрэў” да канца 2010 году абвешчана жалоба. Нягледзячы на тое, што “Пінскдрэў” ў лістападзе павінен быў адзначаць свой 130 гадовы юбілей, усе святочныя мерапрыемствы да гэтай нагоды адмененыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі