На “Пінскдрэве” загінуў рабочы
Няшчасны выпадак здарыўся ў структурнай адзінцы холдынга, якая займаецца нарыхтоўкай леса для вытворчасці.
Як паведамляе газета “Вечерний Брест”, 22 кастрычніка, падчас валкі леса на майстра брыгады лесасекаў звалілася ссечанае дрэва. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы.
На месца здарэння тэрмінова выехалі праваахоўнікі і супрацоўнікі інспекцыі працы, якія зрабілі выснову, што загінулы груба парушыў правілы бяспекі. Таму крымінальная справа распачынацца не будзе.
Фота — Delfi