На поўдні Беларусі ад сёння забаронена вудзіць рыбу

На поўдні Беларусі ад сёння забаронена вудзіць рыбу

Забарона на лоўлю рыбы ў паўднёвых рэгіёнах Беларусі дзейнічае ад сёння, 20 сакавіка. Як паведамляе БЕЛТА, новая рэдакцыя Правілаў вядзенне рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства была прынятая ў 2015 годзе. Паводле яе тэрміны вясновай забароны на лоўлю рыбы адрозніваюцца па рэгіёнах. У Брэсцкай і Гомельскай абласцях гэта 20 сакавіка — 18 траўня.

У Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях такая забарона будзе дзейнічаць з 1 красавіка па 30 траўня, а ў Віцебскай вобласці — з 10 красавіка па 8 чэрвеня. Адрозненне тэрмінаў звязана з тым, што на поўдні краіны нераст пачынаецца раней, чым у цэнтры і на поўначы.

У перыяд абмежаванняў дазваляецца рыбачыць адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, аснашчаным штучнай прынадай, з адным адзінарным, двайным або трайным кручком у светлы час сутак з берага без заходу ў ваду або з лёду.

За кожную незаконна здабытую асобіну рыбы парушальнікі будуць кампенсаваць нанесеную прыродзе шкоду ў трохразовым памеры. Калі шкода перавысіць 100 базавых велічынь, парушальнікаў прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі