На прадпрыемствах замест скарачэнняў будуць у разы паніжаць аклады?
Супраць скарачэнняў выступае прэзідэнт, таму кіраўнікі спадзяюцца, што лішнія працаўнікі звольняцца па ўласным жаданні. Прэзідэнт даў загад прэм’ер-міністру зрабіць усё, каб пазбегнуць скарачэнняў. Кіраўнікі прадпрыемстваў так і робяць. Напрыклад, скарачаюць рабочым заробкі. Пра падобныя хітрыкі распавёў у сваім блогу супрацоўнік “Дэльтабанка”:
“Нам прапанавалі з 1 студзеня падпісаць дадатковае пагадненне да кантракта, каб працягваць працоўныя адносіны на іншых умовах, - жаліцца супрацоўнік у блогу. - Калі адмовімся, то пагражаюць звольніць па прычыне нашай адмовы працягваць працоўныя адносіны. Заробак хочуць скараціць у чатыры разы”.
У “Дэльтабанку” не пракаментавалі гэтую заяву. Як даведалася Еўрарадыё, становішча банка сёння незайздроснае, тут не выдаюць нават спажывецкія крэдыты. А гэта быў галоўны канёк дзейнасці “Дэльтабанка”.
“На дадзены момант крэдытаванне прыпынена, кропкі спынілі сваю працу. Калі зноўку будзе ўзноўленая іх праца, будзе вядома пасля 15 снежня, - паведамляюць у кол-цэнтры “Дэльтабанка”.
У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) захады па скарачэнню заробкаў лічаць супрацьпраўнымі.
“Паводле закона, калі кантракт перапісваецца ў бок пагаршэння стану працаўніка, то гэта незаконна”, - тлумачыць прэс-сакратар ФПБ Вольга Зуёнак.
Згодна з афіцыйнымi звесткамi, умовы працы рабочых дзяржаўных прадпрыемстваў застаюцца пакуль ранейшымі.
“Падобна на тое, што скарачэнняў пазбегнуць удалося, – працягвае прэс-сакратар ФПБ Вольга Зуёнак. – На прамысловых прадпрыемствах такой тэндэнцыі няма. На апошнім пленуме 28 лістапада даклады рабілі прадстаўнікі МАЗу, МТЗ і іншых буйных прадпрыемстваў. Пакуль там скарачэнняў няма, людзі працуюць у тым жа рэжыме”.
Аднак эканамісты запэўніваюць, што абысціся без масавых скарачэнняў у будучым будзе немагчыма.
“Што тычыцца беспрацоўя ва ўмовах крызісу, то нікога не звольніць – гэта неверагодна, – тлумачыць эканаміст Леанід Заіка. - Калі за мяжой беларускіх тэлевізараў набываюць ужо на 20% менш, то трэба скарачаць колькасць працаўнікоў на тэлевізійным заводзе на 20% ці хаця б на 10%. Не чакаць, пакуль грошай зусім не застанецца”.
Былы міністр працы Аляксандр Сасноў лічыць, што масавае беспрацоўе ў Беларусі паспрабуюць замаскіраваць, як у Савецкім саюзе.
Аляксандр Сасноў: “Будуць і скарачэнні, папаўзе ўверх беспрацоўе. Але беларуская ўлада нешта прыдумае, каб паказаць, як яна справілася з беспрацоўем. Напрыклад, сказаць, што беспрацоўных няма, як у Савецкім саюзе. І не рэгістраваць іх. А потым заявіць: з беспрацоўем пытанне вырашылі”.
У інфармацыйным цэнтры Мінскага гарадскога цэнтру занятасці насельніцтва прызнаюцца: беспрацоўных да іх стала звяртацца значна больш.
Цэнтр занятасці: Справа ў памяншэнні заробкаў, у скарачэннях. На жаль, усё гэта прысутнічае.
Фота bymedia.net