На праспекце Незалежнасці ў сталіцы заменяць больш за трыста дрэваў

У бліжэйшыя два месяцы на праспекце Незалежнасці ў Мінску работнікі УП "Мінскзеленбуд" збіраюцца знесці і перасадзіць 316 дрэваў. Як паведамляюць "Мінск-Навіны", такая маштабная аперацыя озеляняльнікаў на галоўнай сталічнай магістралі будзе праводзіцца ўпершыню за шмат гадоў. Прызначаныя да зносу дрэвы пакутуюць на розныя захворванні, якія могуць пагражаць іншым зялёным насаджэнням. Дрэнны стан раслін уздоўж галоўнай сталічнай трасы – вынік негатыўнага ўздзеяння інтэнсіўнага транспартнага руху і актыўнага ўжывання тэхнічнай солі ў якасці антыгалалёднага рэагента.

На месцы спілаваных дрэваў азеляняльнікі высадзяць маладыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі