На праймерыз у Віцебску прыйшло больш за 8 чалавек — перамог Севярынец
У Віцебску праймерыз прайшлі з аншлагам, а сакрушальную перамогу атрымаў Севярынец, паведамляе "Наша Ніва".
7 сакавіка прайшла сустрэча прадстаўнікоў беларускай апазіцыі з жыхарамі абласнога цэнтру. Мерапрыемства, якое праходзіла ў гатэлі "Лучоса", наведалі каля 120 чалавек, 101 з якіх прыняў удзел у галасаванні па абранні адзінага кандыдата ад Кааліцыі дэмакратычных сілаў. За дзень да гэтага першыя праймерыз, якія праходзілі ў Гарадку, наведалі 8 чалавек.Чацвёра жыхароў райцэнтру прагаласавалі за лідара "Руху "За свабоду" Юрася Губарэвіча.
Аднак у Віцебску перамогу з вялікім адрывам атрымаў лідар хрысціянскіх дэмакратаў Павел Севярынец. Вось так выглядаюць вынікі галасавання:
Павел Севярынец — 66
Юрась Губарэвіч — 15
Мікалай Казлоў — 15
Аляксей Янукевіч — 4
Несапраўдны бюлетэнь — 1
Вольга Кавалькова — 0
Удзельнікі праймерыз плануюць наведаць 56 беларускіх гарадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.