На прэзідэнцкія выбары 2015 года спатрэбяцца 100 млрд рублёў

На прэзідэнцкія выбары 2015 года спатрэбіцца прыкладна 100 мільярдаў рублёў. Пра гэта заявіла старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

"Гэтая выбарчая кампанія не адносіцца да катэгорыі самых дарагіх, — цытуе словы Ярмошынай БЕЛТА. — Значна даражэй выходзяць мясцовыя выбары, калі значна больш кандыдатаў. Тым не менш мы пастараемся, каб усё прайшло годна".

ЦВК мяркуе, што на будучых прэзідэнцкіх выбарах можа быць 15 кандыдатаў. Ярмошына адзначае, што наўрад ці гэтая лічба павялічыцца, паколькі цяжка сабраць неабходныя для рэгістрацыі 100 тысяч подпісаў.

Нагадаем, учора Лідзія Ярмошына заявіла, што да прэзідэнцкіх выбараў выбарчае заканадаўства змяняцца не будзе. Аляксандр Лукашэнка на ўчорашняй "эканамічнай" нарадзе адзначыў, што "ніякіх абяцанняў, выплат "пад выбары" быць не павінна".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі