На прыёмную ФСБ напалі тры чалавекі са зброяй, усіх іх застрэлілі

На прыёмную ФСБ напалі тры чалавекі са зброяй, усіх іх застрэлілі

Расійскія СМІ працягваюць паведамляць пра падзеі ў цэнтры Масквы, дзе адбылася перастрэлка каля будынка ФСБ. 

Паводле інфармацыі ФСБ, тры чалавекі са зброяй напалі на прыёмную ФСБ. Двух з іх забілі ў перастрэлцы, трэцяму ўдалося ўцячы на вуліцу. Пры перастрэлцы загінуў паліцыянт, які дзяжурыў насупраць будынка прыёмнай.

Збеглы стралок забарыкадаваўся ў адным з дамоў, адкуль працягваў адстрэльвацца. Пазней ФСБ паведаміла пра "нейтралізацыю" стралка. Паводле звестак "Новай газеты", яго застрэлілі прыкладна ў 19.15. 

Журналісты перадаюць, што акрамя забітага паліцыянта ёсць яшчэ тры параненыя, прычым адзін з іх — у цяжкім стане. 

ФСБ ахарактарызавала гэты напад як тэракт. 

Дарэчы, тым часам у Вялікім крамлёўскім палацы ідзе канцэрт да Дня чакіста, які адзначаецца 20 снежня. Перапыняць канцэрт, на якім прысутнічае Уладзімір Пуцін, не сталі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі