На радыёрынку ў Ждановічах людзі ў цывільным канфіскуюць тавар

Актывіст прадпрымальніцкага руху, старшыня рады прадпрымальнікаў рынку "Ждановічы" Алесь Таўстыка паведаміў Радыё "Свабода" пра факт гвалтоўнай канфіскацыі тавару ў адной з крамаў. Па словах Таўстыкі, на радыёрынак у Ждановічах 19 сакавіка прыйшла група з васьмі чалавек у цывільнай вопратцы. Яны зачынілі краму, выгнаўшы перад гэтым з яе пакупнікоў, пакінулі толькі аднаго гаспадара, і пачалі апісваць маёмасць. І хоць "Ждановічы" падпарадкоўваюцца Цэнтральнаму раёну, але праверку вялі супрацоўнікі з Партызанскага раёну.

Алесь Таўстыка прыйшоў да някліканых гасцей, прадставіўся ім і спаслаўся на пастанову Савету міністраў, што прадстаўнікі рады рынку могуць знаходзіцца на месцы падчас праверкі. На гэта яго проста выштурхнулі адтуль. Пагражалі фізічнай расправай, абяцалі выклікаць міліцыю і г.д. "Мяркуючы па складзеных пакунках і скрынях, яны гэта ўсё рыхтуюць на канфіскацыю, на вываз", — паведаміў Таўстыка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі