На рамонт асфальта ў дварах Мінска сёлета выдзяляюць 40 млрд рублёў

На рамонт асфальта ў дварах Мінска сёлета выдзяляюць 40 млрд рублёў

У Мінску на рамонт асфальтных дарог у дварах плануецца вылучыць сёлета 39 млрд рублёў. Пра гэта паведамляе генеральны дырэктар аб’яднання “Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі” Віталь Смірноў.

На абслугоўванні ЖКГ раёнаў Мінска знаходзіцца 10 млн 758 тыс. кв. м асфальтабетонных пакрыццяў дваровых праездаў. У гэтым годзе плануецца адрамантаваць каля 126 тыс. кв.м з іх. На выкананне ямачнага і бягучага рамонту ўжо накіравана 15 млрд рублёў. За гэтыя сродкі плануецца адрамантаваць каля 50 тыс. кв.м пакрыццяў, — цытуе словы Смірнова БЕЛТА.

Цяпер у горадзе адрамантавана 19 655 кв.м праездаў. Выкананы бягучы рамонт 106 дваровых тэрыторый, 25 пляцовак для выгулу хатніх жывёл, афарбавана 12,5 тыс адзінак дзіцячага гульнявога абсталявання. Таксама ў сталічных дварах высаджана больш за 1,3 тыс дрэў і 4,8 тыс кустоўяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі