На расійскай атамнай падлодцы ў Прымор'і адбыўся пажар
Паведамляецца, што атамны рэактар на субмарыне "Томск" быў заглушаны яшчэ да таго, як яна стала на рамонт у докі.
Як паведамляе РІА "Новости", з падводнай лодкі эвакуяваны экіпаж, зброі на яго борце няма. Цяпер спецыялісты гасяць агонь пенай. На дапамогу накіраваны пажарны катэр і судна кантролю радыяцыйнага становішча.
Пажар узнік у панядзелак зранку пры зварачных працах. На месца прыбылі 13 пажарных разлікаў Ціхаакіянскага флота і МНС.
Фота — korabli.ucoz.ru