На раскопках пад Мінскам знайшлі арабскую манету VIII стагоддзя
Арабскі срэбраны дырхем
На раскопках пад Мінскам знайшлі арабскую манету VIII стагоддзя. Гэта срэбраны дырхем. Сенсацыйную знаходку зрабілі на гарадзішчы ў Старым Менску "ў самым цэнтры вала, дзе ёсць драўляныя канструкцыі". Пра гэта паведамляе сядзіба-музей "Стары Менск" у Instagram.
Як вядома, першая згадка пра Мінск датуецца сакавіком 1067 года — тады кіеўскія князі ваявалі з Усяславам Чарадзеем і спалілі летапісны Менск. Мяркуецца, што ў той час горад быў на рацэ Менцы ў раёне вёскі Гарадзішча ў Мінскім раёне. Сёлета анансавалі маштабныя раскопкі мясцовага гарадзішча. Дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза казаў, што археолагі будуць шукаць знаходкі, якія дадуць больш звестак пра "самую раннюю гісторыю беларускай дзяржаўнасці". Вясной урад дадаткова прафінансаваў археалагічныя раскопкі на паўмільёна рублёў. І цікавых знаходак ужо нямала.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.