На пошук "самай ранняй гісторыі беларускай дзяржаўнасці" далі паўмільёна рублёў

Раскопкі працягваюцца трэці год / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Раскопкі працягваюцца трэці год / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Урад Беларусі павялічыў на 507 тысяч рублёў фінансаванне археалагічных даследаванняў на рацэ Менцы ў раёне вёскі Гарадзішча ў Мінскім раёне. Адпаведная пастанова (№ 233 ад 10 красавіка 2023-га) у аўторак апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале РБ. Згаданыя грошы возьмуць з бюджэту, запланаванага на "стварэнне Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандавання Зямлі".

У пачатку лета мінулага года прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка запатрабаваў у гісторыкаў разабрацца, дзе дакладна зарадзіўся Мінск. Як вядома, першая згадка пра Мінск датуецца сакавіком 1067 года — тады кіеўскія князі ваявалі з Усяславам Чарадзеем і спалілі летапісны Менск. Мяркуецца, што ў той час горад быў на рацэ Менцы. Сёлета анансавалі маштабныя раскопкі мясцовага гарадзішча. Па словах дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзіма Лакізы, археолагі будуць шукаць знаходкі, якія дадуць больш звестак пра "самую раннюю гісторыю беларускай дзяржаўнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі