Сёлета археолагі будуць шукаць "самую раннюю гісторыю беларускай дзяржаўнасці"

Летапісны Менск быў не на месцы цяперашняга Мінска / minsknews.by
Летапісны Менск быў не на месцы цяперашняга Мінска / minsknews.by

Анансаваныя маштабныя раскопкі гарадзішча на Менцы ў Мінскім раёне. Сёлета археолагі будуць шукаць знаходкі, якія дадуць больш звестак пра "самую раннюю гісторыю беларускай дзяржаўнасці", кажа дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза.

Археалагічныя раскопкі пачнуцца ў красавіку, асноўныя даследаванні прызначаны на лета. Лакіза прызнае, што "за адзін палявы сезон не атрымаецца цалкам даследаваць такі гіганцкі археалагічны комплекс" (дзясяткі гектараў). Аднак ён спадзяецца на "сенсацыйныя знаходкі".

Пра неабходнасць такіх даследаванняў у чэрвені 2022-га заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, які зацікавіўся праблемай. Навукоўцы лічаць, што летапісны Менск знаходзіўся не на цяперашнім месцы, а ў раёне вёскі Гарадзішча Мінскага раёна. Маштабныя археалагічныя раскопкі могуць гэтую версію пацвердзіць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі