Прэм'ер запатрабаваў у гісторыкаў разабрацца, дзе дакладна зарадзіўся Мінск
Да тысячагоддзя Мінска засталося крыху больш за 40 гадоў, а гісторыкі дагэтуль не ўпэўненыя, дзе ён насамрэч зарадзіўся. Таму прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка загадаў ім разабрацца ў гэтым важным пытанні. Адпаведнае даручэнне ён даў падчас наведвання Нацыянальнай Акадэміі навук.
Па словах Галоўчанкі, якія перадае БЕЛТА, у гісторыкаў ёсць гіпотэзы, але ім трэба знайсці пацверджанне. У відэа, якое апублікавала прэс-служба ўрада, чыноўнік нават дае рэкамендацыі, дзе і як трэба шукаць доказы для гіпотэз.
Як вядома, першая згадка пра Мінск датуецца сакавіком 1067 годам — тады кіеўскія князі ваявалі з Усяславам Чарадзеем і спалілі летапісны Менск.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.