На развіццё аўтадарог за 5 гадоў накіруюць 89,2 трлн рублёў

Пастанова урада N1296 ад 31 снежня 2014 года зацвердзіла дзяржаўную праграму па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог на 2015-2019 гады. Патрэба ў фінансаванні дзяржпраграмы ацэньваецца ў 89,2 трыльёна рублёў.

У адпаведнасці з дакументам, перадае interfax.by, за 2015-2019 гады прадугледжваецца рэканструяваць і ўзвесці каля 1158 км рэспубліканскіх аўтамабільных дарог і 2213 пагонных метраў мастоў і пуцеправодаў. Па параметрах I катэгорыі плануецца рэканструяваць і ўзвесці 520 км рэспубліканскіх аўтамабільных дарог і давесці іх да міжнародных стандартаў. У іх ліку ўчасткі аўтамабільных дарог М-5/Е 271 Мінск-Гомель, М-6/Е 28 Мінск — Гродна — мяжа Польшчы (Брузгі), М-8/Е 95 мяжа Расіі (Езярышча) — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны (Новая Гута), Р-23 Мінск — Мікашэвічы, Р-53 Слабада — Навасады і іншыя.

Рэканструкцыю і ўзвядзенне рэспубліканскіх дарог намечана выканаць пераважна за кошт крэдытаў айчынных і замежных банкаў, а таксама часткова за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, які вылучаецца на рэспубліканскую дарожную гаспадарку.

За кошт крэдытных рэсурсаў плануецца рэканструяваць і ўзвесці 992 км рэспубліканскіх аўтамабільных дарог. У іх ліку — другая кальцавая дарога вакол Мінска, участкі аўтамабільных дарог М-5/Е 271 Мінск — Гомель, М-6/Е 28 Мінск — Гродна — мяжа Польшчы (Брузгі), М-8/Е 95 мяжа Расіі (Езярышча) — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны (Новая Гута), М-10 граніца Расіі (Селішча) — Гомель — Кобрын, Р-20 Віцебск — Полацк — мяжа Латвіі (Грыгораўшчына), Р-23 Мінск — Мікашэвічы, Р-45 Полацк — Глыбокае — мяжа Літвы (Катлоўка), пад'езд да Гомеля ад аўтамабільнай дарогі М-10 граніца Расіі (Селішча) — Гомель — Кобрын і іншыя. Таксама будзе разгледжана мэтазгоднасць будаўніцтва паўднёва-заходняга абыходу Магілёва і паўднёва-ўсходняга абыходу Бабруйска.

Фота — transavto.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі