На што схадзіць у кіно? Парады гледачам фэсту “Паўночнае ззянне”
У Мінску праходзіць фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін “Паўночнае ззянне”. Ён працягнецца да 17 траўня, а асноўнай фестывальнай пляцоўкай стане кінатэатр “Мір”.
На фэсце знойдзецца фільм для кожнага гледача, упэўненая заснавальніца і праграмная дырэктарка “Паўночнага ззяння” Воля Чайкоўская. Каму і якія сеансы варта наведаць, яна распавядае ў студыі Еўрарадыё.