На Скідальскім рынку зламыснік сярод дня вынес з крамы тэлевізар

Здарэнне адбылося ў гандлёвай зале прыватнай крамы, перадае "Радыё Гродна". Невядомы скраў тэлевізар LG коштам 1 млн 279 тысяч рублёў і змог незаўважна для прадаўца вынесці яго. Затрымаць зламысніка пакуль не ўдалося. Але супрацоўнікамі міліцыі выявілі, што злачынства здзейсніў 40-гадовы жыхар Баранавічаў. Злачынцу пагражае пакаранне да 4-х гадоў пазбаўлення волі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі