На "Славянскім базары" адкрыюць імянную зорку Філіпа Кіркорава

"Славянскім базар у Віцебску" / inform-progulka.by
"Славянскім базар у Віцебску" / inform-progulka.by

Новую зорку на алеі каля Летняга амфітэатра плануюць адкрыць у гэтым годзе. Гарадскі цэнтр культуры Віцебска размясціў тэндэр на выраб імянной пліты на сайце goszakupki.by.

Па ўмовах замовы, пліту памерам 0,9х0,9 метра павінны вырабіць з граніту BlackGalaxy таўшчынёй 30 міліметраў. Набываецца гэтая пліта за кошт гарадскога бюджэту, па арыентыровачным кошце ў 5400 рублёў.

У эскізе дэкаратыўнага элемента паказана, што імя і прозвішча будуць выкананы з 14 металічных літар, імя з 6, а прозвішча - з 8. 

Верагодна, на адкрыцці зоркі будзе прысутнічаць і сам Кіркораў. Яго імя значыцца ў праграме фестываля.

На "Славянском базаре" откроют именную звезду Филиппа Киркорова

У праграме артыста плануецца сольны канцэрт у Летнім амфітэатры ў Віцебску яшчэ да афіцыйнага адкрыцця фестывалю, а на наступны дзень запланавана "ўрачыстае" выступленне, якое звычайна наведвае Лукашэнка.

Нагадаем, у мінулым годзе падчас фестывалю ў Віцебску была адкрыта зорка Народнай артысткі Казахстана Ружы Рымбаевай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі