На Слонімскім вінзаводзе страйкавалі рабочыя
У панядзелак, 20 лютага, на філіяле "Слонімскі вінзавод" адкрытага акцыянернага таварыства "Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод "Алгонь" адбыўся страйк. Як перадае Радыё "Рацыя", у ім узялі ўдзел кладаўшчыкі, грузчыкі і кіроўцы. Абурэнне рабочых выклікалі малыя заробкі за студзень.
У першай палове дня яны спынілі працу і запатрабавалі, каб прыехаў дырэктар Дзятлаўскага лікёра-гарэлачнага завода Валерый Гузень. На патрабаванні рабочых дырэктар, аднак, не з’явіўся.
Дарэчы, на Слонімскім вінзаводзе за апошні час гэта не адзіная акцыя пратэсту, выкліканая малымі заробкамі. На мінулым тыдні з той самай нагоды страйкавалі рабочыя разліўнога цэха №1: іх заробкі былі скарочаныя на 70-90 рублёў.