На Сонцы зноў адбылася магутная ўспышка, трэцяя за тыдзень

Як паведамляе РІА "Новости", успышка адбылася ў 0.54 серады паводле беларускага часу. Яе крыніцай стала актыўная вобласць (група сонечных плямаў), якая абазначаная лічбай 1875. Знаходзіцца яна на заходнім краі сонечнага дыска ды неўзабаве пойдзе на нябачны з Зямлі бок Сонца.



Мяркуецца, што пры такіх умовах выкіды плазмы пры ўспышках не могуць дасягнуць Зямлі і выклікаць негатыўныя наступствы. Аднак не выключанае рэзкае ўзрастанне патоку пратонаў.


Нагадаем, 25 кастрычніка адбыліся дзве ўспышкі класа Х, якія не назіраліся на Сонцы ад траўня 2013 года. Таксама была зафіксаваная цэлая серыя ўспышак класа М. У той раз негатыўных наступстваў для нашай планеты не было.

NASA: Магнітнае поле Сонца неўзабаве "перавернецца"
 


Фота — NASA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі