На спаборніцтвах вадалазаў МНС выпадкова знайшлі патанулага чалавека

У Жлобінскім раёне падчас спаборніцтваў вадалазных службаў МНС выратавальнікі выпадкова знайшлі ў возеры патанулага чалавека. Гэта быў мясцовы жыхар, які месяц таму пайшоў на рыбу і не вярнуўся дамоў. Ранейшыя пошукі не далі вынікаў, піша сайт Telegraf.by. Знайсці цела дапамагла выпадковасць: возера, у якім патануў рыбак, было абранае як месца спаборніцтваў вадалазаў МНС.

За мінулы тыдзень, з 28 чэрвеня па 4 ліпеня, у Беларусі патанулі 56 чалавек. Сярод іх 7 дзяцей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі