На стары Новы год заззяе галоўная Рок-ёлка краіны

“Мы вырашылі падарыць даволі вялікую колькасць запрашальнікаў на канцэрт падлеткам з дзіцячых дамоў, — кажуць арганізатары. — Цяпер мы вядзем перамовы, каб усё атрымалася. Але гэта, хутчэй, тэхнічныя моманты наконт дастаўкі дзяцей у клуб і г.д. У астатнім свята абавязкова будзе сапраўдным!”

Для таго, каб усё атрымалася, у “Рэ:пабліку” падрыхтаваныя і ўсе навагоднія “атрыбуты”: ёлкі, гірлянды, адмысловыя вядучыя, падарункі і, натуральна, Дзед Мароз са Снягуркай. Хто дакладна выступіць у ролі галоўных навагодніх герояў, арганізатары пакуль не распавядаюць, але інтрыгуюць, што і гэтыя персанажы прымераць на сябе “рок-амплуа”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі